Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай

Ніна Мацяш — Запозненаю дзікаю ажынай...

Запозненаю дзікаю ажынай
Узаемнасць наша дзёрзка расцвіла.
Мы ж бачылі,
Што лучная сцяжына
Па-за шляхамі нашымі была.

Мы ж разумелі,
Што блакітнай грывай
Праменны далягляд
Не нас
Заве.
І ўсё-ткі безразважна,
Як з абрыва,
Зрываліся ў наш
Невымоўны верш.

«Чакай. Кахай».
Кахаю.
І чакаю.
На самаце.
Сярод людзей.
Цяпер
Само паветра дасканала знае,
Як ім балюча дыхаць
Без цябе.

1978

Падобныя старонкі

творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki