творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-незалежнасць
Ніна Мацяш — Незалежнасць
Табе здаецца, незалежны ты,
Раз не са мной — недасягальны, значыць.
А я схілюся да рачной вады,
I ў ёй не мой, а твой адбітак бачу.
Табе здаецца, вольны ты казак,
Калі ў пачуццях гэткі асцярожны.
А варта мне адно слаўцо сказаць —
I ўздрыгнеш ты шчасліва і трывожна.
Калі чым насцярожыла, забудзь.
На незалежнасць я не пасягаю.
Мне б толькі твае вочы прысягалі,
А будзь такі, як ёсць. Ты толькі будзь!
Падобныя старонкі
творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin