творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-кастрычніцкае
Ніна Мацяш — Кастрычніцкае
У садзе маім – залатыя жыткі ды вяргіні.
Па ліпеньска-жнівеньскіх люта навальных дажджах
Кароткія дні ўшчэрць наліты і сонцам, і сінню,
Цяплом і лагодай атулены дол па начах.
У садзе маім, павуцінкай знітованы белай,
Ідуць клён з бярозкай на гібельна-зоўны касцёр.
I гэтак дзівосна, і блізка ўсё, і зразумела,
Нібыта прырода ўзяла маю жытку за ўзор…
1988
Падобныя старонкі
творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-кастрычніцкае.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin