Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-голас-чацвёртай

Ніна Мацяш — Голас чацвёртай

Усё гудуць на земным доле,
Гудуць пякельныя віры…
Хацела аднаго ад долі:
Душою з небам гаварыць.

…Ні ў кім, ні ў чым не паўтарыцца.
Скіпела ў слёзку – і няма…
Такому толькі там забыцца,
Дзе памяць знішчана сама.

Зноў сад магутна раскашуе
На попеле і на крыві.
Адно мяне, бярозку тую
Чацвёртую –

не ажывіць.


Калі ад душ кара адстане?
Крычы, мой лёс, пячы, шчымі,
Каб людзі ў шматмільярдным стане
Нарэшце зваліся людзьмі!

1983

Крыніца: Ніна Мацяш. Душою з небам гаварыць: Выбраная лірыка. – Мн.: Маст. літ., 1999. – 462 с. – (Беларуская паэзія XX стагоддзя).

Падобныя старонкі

творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-голас-чацвёртай.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki