Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-тут-мёртва-ўсё

Мікола Мятліцкі — Тут мёртва ўсё...

Спалошлівы прывід
Астатняе выгнанніцы-вясны.
У дзікарослых травах краявід. Стаю,
Жыццё, каля тваёй труны.

Запаліць вечар свечкі дрогкіх зор,
Тугой жалобнай загалосіць ноч.
Мярлінны смутак крылы распасцёр,
Ступае смерць абсягамі наўзбоч.

А я стаю над колішнім жытлом,
Нязгодны з чорнай явай небыцця.
І сцены хаты дыхаюць цяплом –
Астачаю мной знанага жыцця.

Я колькі раз у звоне дзён былых
Патоліў сэрца супачынам тут,
Калі стаёным быў мой кожны ўздых

Ад першых чар дзявочых – ад пакут.
Вітаў світанне ў шыбіне акна
І чуў, як кроў гарачая гудзе.

Крыніца: Мой боль вырастае да зор… : чарнобыльскія вершы / Мікола Мятліцкі. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 428 с.

Падобныя старонкі

творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-тут-мёртва-ўсё.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki