Вера Вярба — Ручнікі

У суботу Янка ехаў ля ракі,
Пад вярбой Алёна мыла ручнікі.
«Пакажы, Алёна, броды земляку,
дзе тут пераехаць на кані раку?»
«Адчапіся, хлопец, едзь абы-куды,
не муці мне толькі чыстае вады!»
У маркоце Янка галавой панік,
упусціла дзеўка беленькі ручнік.
«Янка, мой саколік, памажы хутчэй!
Бо плыве, знікае ручнічок з вачэй!»
«Любая Алёна, я ж вады баюсь!
Пацалуй спачатку — што як утаплюсь!»
Супыніўся гнеды пад вярбой густой.
Цалавала Янку Лена над ракой.
Стала ціха-ціха на усёй зямлі,
па рацэ далёка ручнікі плылі…

Падобныя старонкі