Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-пакатаўся

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Зуёнак — Пакатаўся...

Бег на рэчку, на каток,
Бег пакоўзацца каток.
А прыбег – і разгубіўся:
Пасярод катка спыніўся:
– Як пачаць? З якой нагі?
Уваччу плывуць кругі:

Едзе левая направа,
Едзе правая налева,
Едзе задняя наперад,
А пярэдняя назад –

Быццам сто ў яго тых ног
І пад кожнай сто дарог!
І з якой пачаць нарэшце,
Сам ніяк не разбярэшся.
Запытацца трэба ў таты –
І пабег каток дахаты…

Падобныя старонкі

творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-пакатаўся.1755963703.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki