Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:адам-гурыновіч:адам-гурыновіч-каток

Адам Гурыновіч — Каток

Сядзіць над вадою маленькі каток,
Глядзіць ён на рыбкі, разінуў раток.
Хацеў бы дастаць іх − баіцца скакнуць,
Баіцца вадою ён ног абмакнуць.

А хлопчык маленькі над кніжкай сядзіць.
Яе ён раскрыўшы, на вершы глядзіць.
I рад бы вучыцца, хацеў бы ўсё знаць —
Ды шкода галоўкі сваёй бедаваць.

Ах, дарма, мой хлопчык, напрасна, дзіця, −
Пячоныя пташкі у рот не ляцяць.
Калі ты што-кольвек захочаш пазнаць,
То мусіш не мала над тым працаваць.

Падобныя старонкі

творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-каток.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki