Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-пайшоў-коўзацца-каток

Станіслаў Шушкевіч — Пайшоў коўзацца каток

Пайшоў коўзацца каток
На рачулку, на лядок.
Як імчаўся, на хаду
Праваліўся у ваду.

Замачыў ён чаравічкі,
І касцюм, і рукавічкі.
Нетрывалы быў лядок,
Непаслушны быў каток.

А яму ж казала маці,
Каб лавіў мышэй у хаце,
Каб маленькіх калыхаў
І на печы цёплай спаў.

Падобныя старонкі

творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-пайшоў-коўзацца-каток.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki