творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-пакатаўся
Васіль Зуёнак — Пакатаўся...
Бег на рэчку, на каток,
Бег пакоўзацца каток.
А прыбег – і разгубіўся:
Пасярод катка спыніўся:
– Як пачаць? З якой нагі?
Уваччу плывуць кругі:
Едзе левая направа,
Едзе правая налева,
Едзе задняя наперад,
А пярэдняя назад –
Быццам сто ў яго тых ног
І пад кожнай сто дарог!
І з якой пачаць нарэшце,
Сам ніяк не разбярэшся.
Запытацца трэба ў таты –
І пабег каток дахаты…
Падобныя старонкі
творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-пакатаўся.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin