творы:васіль-вітка:васіль-вітка-лістапад-946
Васіль Вітка — Лістапад
Як малое птушанятка,
Перабег лісток дарожку.
Кінуўся за жоўтым статкам,
Мільганулі толькі ножкі.
Закружылі па асфальце
За чародкаю чародка.
Любыя, не адлятайце –
Будзе вырай ваш кароткі.
Зменіцца зіма вясною,
Узляціце зноў на дрэвы.
Зноў шчасліваю парою
Я пачую вашы спевы.
Падобныя старонкі
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-лістапад-946.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin