творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-лістапад
Станіслаў Шушкевіч — Лістапад
Пэўна, сонца знебылося,
Адпачыць пайшло за хмары,
І паўзе павольна восень
Праз іржышчы і папары.
І ад холаду рабіна
Чырванее, нізка гнецца,
Паляцелі гусі клінам,
Каб ў выраі пагрэцца.
Сыплюць лісцікі бярозы,
Стала ветрана і суха –
Недалёка ўжо марозы,
Люты вецер, завіруха.
Падобныя старонкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-лістапад.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin