творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-асенні-рытурнэль
Эдуард Акулін — Асенні рытурнэль
Верасень
залеў самлелых верадам
тушыць лета жар, рассыпаны па
верасе
На кастрах
з бульбоўніку і лісця
грэе пальцы золкія кастрычнік.
Лістапад
птушыную блакаду
сіліцца прарваць паміж прысадаў.
Падобныя старонкі
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-асенні-рытурнэль.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin