Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-скнара

Анатоль Грачанікаў — Скнара

Да марожанага
Ласы,
Дзіма ўпотай
Ад сяброў
На падворку
Адначасам
Дзесяць порцый
Умалоў.

І таму
Яго жывот
Стаў халодны,
Нібы лёд.

Скамянеў ён,
Проста жах!
Па такому
Жывату
Можна ездзіць
На каньках
І падскокваць
На хаду.

Дзіма плача,
Аж пацее.
А жывот яго
Мякчэе.
Як жывот
Зусім адтаў,
Дзіма
Плакаць
Перастаў.

Падобныя старонкі

творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-скнара.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki