творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-развітанне
Анатоль Грачанікаў — Развітанне
Бывай, бывай, дзіцячы сад!
Ужо нас кліча школа.
З нас сёння кожны вельмі рад
І трошкі – невясёлы.
Бо развітацца нам пара.
Час хутка пралятае.
Няхай другая дзетвара
Без нас тут падрастае.
А вам – пашана і любоў
І дзякуй вам таксама,
Усім, хто гэтулькі гадоў
Расцілі нас, як мамы!
Падобныя старонкі
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-развітанне.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin