творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-вячэра
Анатоль Грачанікаў — Вячэра
Ляцелі
Дзве цяцеры,
Шукаючы
Вячэры,
Глядзелі
Зверху ўніз.
I раптам
Бачаць:
Ліс
Ім лапаю
Махае,
У госці
запрашае.
Адна
Цяцера
Смела
На палянку
Села.
Другая –
Не схацела,
Галоднай
Паляцела.
Галоднай
Начавала,
Сяброўку ўсё
Чакала.
Але няма
З гасцёўкі
I сёння
Той сяброўкі.
Падобныя старонкі
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-вячэра.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin