Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя

Анатоль Грачанікаў — Не трэба жыць як набяжыць...

Не трэба жыць як набяжыць.
Так жыць на свеце трэба,
Каб да апошніх дзён любіць
Людзей, зямлю і неба.

Не падаць у сляпы адчай,
Як затрашчаць падпоркі.
Знаць, што жыццёвы каравай
Бывае часам горкі.

Якім ні будзеш малайцом, –
Старайся не забыцца,
Што лепей плакаць з мудрацом,
Чым з дурнем весяліцца.

Хто многа вынес на вяку,
Загартаваўшы волю,
Табе на раны ў час пакут
Ён не падсыпле солі.

Пад знакам шчасця і бяды
Так жыць на свеце трэба,
Нічым каб не зняславіў ты
Людзей, зямлю і неба.

Падобныя старонкі

творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki