творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-навагоднія-пажаданні
Анатоль Грачанікаў — Навагоднія пажаданні
На свеце многа ёсць турбот
і спраў, мае сябры.
Хай прынясе вам Новы год
найлепшыя дары!
Каб вы заўжды, з малых гадоў,
шчаслівымі былі,
расцілі шчырую любоў
да роднае зямлі,
да сціплай кветкі палявой,
да рэк яе, крыніц,
да шатаў дрэў над галавой
і паху медуніц.
Хай будзе светлы ваш узлёт
да новых спраў, сябры!
Хай прынясе вам Новы год
найлепшыя дары!
Падобныя старонкі
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-навагоднія-пажаданні.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin