творы:алег-лойка:алег-лойка-сівы-конік
Алег Лойка — Сівы конік
Сівы конік, сівы конь,
Капыты, нібы агонь,
Па маланцы на назе, –
Ты куды нас завязеш?
Мо на рэчку, можа, ў сад –
І туды, і назад?
Ціха вухам конь стрыжэ:
– Хто сівога запражэ?
Мне б дугу тугую,
Збрую залатую,
Срэбную вуздэчку, –
Можна і на рэчку!
Сцелецца абрусам
Дальняя дарога.
Запрагаюць дзеці
Коніка сівога.
Падобныя старонкі
творы/алег-лойка/алег-лойка-сівы-конік.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin