творы:алег-лойка:алег-лойка-верабейчык-верабей
Алег Лойка — Верабейчык, верабей
Верабейчык, верабей,
Шэранькая птушка,
Не цвілікай на вярбе,
Не будзі дачушкі.
Спіць яна салодкім сном
На падушцы белай,
І прыціх увесь наш дом,
Быццам анямелы.
Толькі ты адзін у нас
Гэткі несвядомы:
На галінцы ля вакна
Ціўкаеш без стомы.
Ці маленькіх у цябе
Не было ніколі,
Што ля дому на вярбе
Ты шуміш, сваволіш?
Падобныя старонкі
творы/алег-лойка/алег-лойка-верабейчык-верабей.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin