творы:алег-лойка:алег-лойка-скачуць-скачуць-жарабяткі
Алег Лойка — Скачуць, скачуць жарабяткі...
Быццам бы смыляць ім пяткі,
Скачуць, скачуць жарабяткі!
Як усeдзець тут хоць трошкі,
Маючы чатыры ножкі,
Калі тут зялёны луг
І трава, нібыта пух.
І лагодна сочаць маткі,
Як танцуюць жарабяткі.
Падобныя старонкі
творы/алег-лойка/алег-лойка-скачуць-скачуць-жарабяткі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin