творы:адам-гурыновіч:адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок
Адам Гурыновіч — Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею
Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,
За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею,
Што між братоў нашых знаходзяцца людзі
З кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй.
Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,
Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы.
Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку,
Няхай песнь смутная ідзе ў калейку
I будзіць у сэрцаў мысль аб лепшай долі,
Якой мы не зналі дагэтуль ніколі.
Падобныя старонкі
творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin