Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:акварэль

Акварэль

Акварэль (ад франц. aquarelle — празрыстая вадзяная фарба) — невялікі пейзажны верш, у якім асноўнае месца займаюць яскравыя зрокавыя, пластычныя вобразы. Тэрмін запазычаны з мастацтва жывапісу, дзе ім абазначаюць твор, выкананы вадзянымі фарбамі.
Вось чатырохрадковік Ларысы Геніюш «Акварэль»:

Сонца болей золата не плавіць,
Коціцца па небе, бы клубок,
Стрыжаную галаву атаваў
Подых рэчкі дымам завалок…


Вершы-акварэлі сустракаюцца ў Паўлюка Труса (уступ да паэмы «Дзесяты падмурак»), Янкі СіпаковаЛета. Акварэль») Эдуарда АкулінаАкварэль») і некаторых іншых беларускіх паэтаў.

Падобныя старонкі

слоўнік/акварэль.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki