слоўнік:верш
Верш
Верш (ад лац. versus — верш) — невялікі літаратурна-мастацкі твор, напісаны вершаванай рытмічнай мовай.
Верш — асноўная форма, асноўны від твораў паэзіі, галоўным чынам лірыкі. Верш — агульная назва для самых розных жанраў лірыкі (ода, элегія, пасланне, дыфірамб).
Паняцце верша ў беларускім літаратуразнаўстве не ўжываецца ў значэнні «вершаваны радок».
Падобныя старонкі
слоўнік/верш.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 14:03 — vedybeadmin