Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-лета-акварэль

Янка Сіпакоў — Лета. Акварэль

Палі пасмяглі.

Навакол звінела

Паветра перасушана.

Густы

Быў поўдзень.

I дзе птушка села –

Кусціўся пыл.

Што жухлыя лісты,

Шуршэла лета.

Спёка, як трывога,

Вісела над жытамі.

I ратай

Глядзеў, задумлівы, на ніву.

А дарога

Стамлёна бралася

на самы небакрай –

Далей,
Далей,
Далей –
У цень Зямлі…


Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с.

Падобныя старонкі

творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-акварэль.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki