Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:іван-пташнікаў:іван-пташнікаў-францужанкі

Іван Пташнікаў — Францужанкі

Падзеі ў апавяданні «Францужанкі» адбываюцца ў першы пасляваенны год. Пісьменніку ўдалося выразна перадаць грамадска-палітычную атмасферу таго часу. З героем-апавядальнікам, пятнаццацігадовым юнаком, адбылося здарэнне, якое магло абарваць яго жыццё. Ён некалькі крокаў прайшоў па вуліцы разам з дзяўчатамі-францужанкамі, якія размаўлялі паміж сабой на незразумелай для яго мове і з якімі ён, безумоўна, ні аб чым не мог гаварыць. I вось капітан-энкавэдыст гоніць хлопца пад пісталетам: у лес, пагражае яму расстрэлам, а потым збіраецца адвесці «да нас»: «У нас ты адразу ўсё ўспомніш і загаварыш». Хлопцу ніяк не ўдаецца растлумачыць, што ён нічога не можа ні ўспомніць, ні расказаць, бо ні ў чым не вінаваты. Здзек з чалавека, прыніжэнне чалавечай годнасці, бяспраўе характарызуюць той час, калі ўсе былі без віны вінаватыя, а ідэалогія пераконвала народ, што вакол ворагі, з якімі неабходна весці барацьбу, што ворагам можа быць кожны, а таму патрэбна праяўляць пільнасць Ну і што з таго, што абвінавачаным можа быць невінаваты? «Лес сякуць — трэскі лятуць!» — так цынічна апраўдвалі сябе тыя, хто «праяўляў пільнасць».

Падобныя старонкі

творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-францужанкі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki