Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:іван-пташнікаў:іван-пташнікаў-тры-пуды-жыта

Іван Пташнікаў — Тры пуды жыта

У апавяданні «Тры пуды жыта» за мужа, бязвінна рэпрэсіраванага ў трыццаць сёмым годзе, выдалі ад калгаса пасля рэабілітацыі мужа яго жонцы Александрыне тры пуды жыта і латку сенажаці: «Адкупіцца хочуць. У тры пуды жыта ацанілі чалавека… I вязка сена — наверх…» Гэта больш за ўсё абурае Александрыну, яна не можа зразумець, як можна ні за што знішчыць чалавека, ды не аднаго, а многіх «згнаілі маладымі ў зямлі». Александрына плача, збіраючыся касіць выдзеленую сенажаць, плача крывавымі слязьмі ад таго невыноснага гора, якое спасцігла яе. I ніхто не можа адказаць старой жанчыне, чаму перашкодзілі ёй быць шчаслівай, жыць разам з мужам, працаваць, гадаваць дзяцей.

Падобныя старонкі

творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-тры-пуды-жыта.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki