Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўген-крупенька:яўген-крупенька-лясное-возера

Яўген Крупенька — Лясное возера

Цёплае, прыветнае
Возера летняе,
Чыстая вадзіца,
Хочацца напіцца.
Сонцам налілося,
Высока ўзнялося.
У спякотны поўдзень
Лось сюды прыходзіць,
Мы не забываем,
Тут адпачываем.
А каб не змялела
Возера лясное,
Поўняць яго хмаркі
Вадой дажджавою.

Падобныя старонкі

творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-лясное-возера.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki