творы:яўген-крупенька:яўген-крупенька-просіць-верачка-гусей
Яўген Крупенька — Просіць Верачка гусей
Просіць Верачка гусей:
– Ну, вылазце вы хутчэй.
Хопіць плаваць у вадзе,
Хутка скончыцца ўжо дзень.
– Га-га-га, – гавораць гусі. –
Мы дамоў не пойдзем, мусіць,
Вельмі ж цёплая вада,
Ў ёй купацца любата!
Падобныя старонкі
творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-просіць-верачка-гусей.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin