творы:яўген-крупенька:яўген-крупенька-зайка-дзе-скажы-твой-дом
Яўген Крупенька — Зайка, дзе, скажы, твой дом
– Зайка, дзе, скажы, твой дом?
– Пад любым густым кустом.
– Дзе твой ложак, дзе пасцелька?
– Там, дзе цёплая зямелька.
– Ты капусты шмат наквасіў?
– Не люблю рабіць запасаў.
– Зімку жыць, як будзеш, зайчык?
– Хлеба выпрашу акрайчык.
– Сорам, зайка, сорам так –
Жыць на свеце, як жабрак!
Падобныя старонкі
творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-зайка-дзе-скажы-твой-дом.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin