Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўген-крупенька:яўген-крупенька-коцікі

Яўген Крупенька — Коцікі

Ручайкі вясновыя
Ціха зазвінелі.
Коцікі пуховыя
На вярбу прыселі.

Разявілі роцікі,
Не ідуць у дом!
Поіць сонца коцікаў
Цёплым малачком.

Дзеці ўсе любуюцца,
Але ўзлез на плот,
Злосна касавурыцца
На іх Васька-кот.

Не сказаў ні слова ім,
Ну і што з таго?
Коцікі пуховыя –
Дзеці не яго.

Падобныя старонкі

творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-коцікі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki