творы:яўген-крупенька:яўген-крупенька-абеліск-перамогі
Яўген Крупенька — Абеліск Перамогі
Адліты з граніту,
задумлівы, строгі
на плошчы стаіць
абеліск Перамогі.
Чырвоная зорка
палае зарою,
паставіла помнік
Радзіма героям.
Тым, хто загінуў
у суровым змаганні
за нашу вясну,
за яе красаванне.
Спыняецца кожны –
далёкі і блізкі –
і нізкі паклон
аддае абеліску.
Падобныя старонкі
творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-абеліск-перамогі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin