Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-як-называюцца-слёзы

Яўгенія Янішчыц — Як называюцца слёзы?

Попел і чорныя цені майна.
Вые у комінах скруха.
Як называюцца слёзы? –

Вайна.

Смерць.

Галадоўка.

Разруха.

Спее сусветнага жаху града.
Хто пазбірае каменне?
Як называюцца слёзы? –
Бяда.

Здрада.

Разрыў.

Адчужэнне.

Мілы, мы зналі кахання палын,
Трушчыць як сэрцы – самота.
Святлынь.

Радасць.

Здзіўленне.

Пяшчота.

Крэўнасць зарук, нібы іскры з кастра…
Свеце бянтэжны мой, дзе я?
Як называюцца слёзы? –
Сястра.

Маці.

Планета.

Надзея.

Падобныя старонкі

творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-як-называюцца-слёзы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki