Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-свята-пірага

Яўгенія Янішчыц — Свята пірага

Пірог спякла, ды ўспомніла шайморы,
Бяздомнасці сівыя палыны…
Ты плачаш, мама? (Год ідзе каторы,
Каторы час ідзе пасля вайны!)

Ты ўся гарыш, нібы пасля застуды,
Як за акном — пякуча-алы мак.
Мне страшна так, што я бягу да студні,
Вядро ж не набіраецца ніяк!

Нясу нарэшце менш чым паўвядзерца —
Вада чамусьці плешча цераз край!
Маёй журбы сярэбранае сэрца,
Ты пачакай. Я хутка. Пачакай!

Пагодны май, і светлыні даволі.
Святочны май. I свята пірагоў.
Ды ўбачу, як расце яшчэ на полі
Наш горкі хлеб. I горкая любоў.

Падобныя старонкі

творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:47 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki