творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
Яўгенія Янішчыц — Ты пакліч мяне. Пазаві...
Ты паклiч мяне. Пазавi.
Там заблудзiмся ў хмельных травах
Пачынаецца ўсё з любвi
Нават самая простая ява
I тады душой не крывi
На дарозе жыцця шырокай
Пачынаецца ўсё з любвi—
Першы поспех i першыя крокi
Прыручаюцца салаўi
Там дзе выбеглi ўдаль канавы
Пачынаецца ўсё з любвi—
Адчужэнне i боль i нянавiсць
Ты паклiч мяне. Пазавi
Сто дарог за маiмi плячыма
Пачынаецца ўсё з любвi
А iнакш i жыць немагчыма
Падобныя старонкі
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:47 — vedybeadmin