Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-у-шуме-жытняга-святла

Яўгенія Янішчыц — У шуме жытняга святла

Яшчэ расці маёй трывозе
І не любіць – на паўкрыла.
Убачу маму на дарозе
У шуме жытняга святла.

І покуль гэты поўдзень спелы
Дым тарфяны не завалок,
На зрэзе дня – рамонак белы
І пасівелы васілёк.

Снуецца беглая сцяжына –
Апошні збег майго сяла.
Гняздзечка птушкі і ажына –
У шуме жытняга святла.

І покуль дыхае планета,
Не вынішчаецца датла
Душа народа і паэта
У шуме жытняга святла.

Падобныя старонкі

творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-у-шуме-жытняга-святла.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:47 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki