Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-у-бабулі-паланеі

Яўгенія Янішчыц — У бабулі Паланеі

Даль паднімуць, сон развеюць.
Разбірай, лугі, касцоў! —
У бабулі Паланеі
Пяць асілкаў-малайцоў.

 \\

I ў спякоту, і ў завею
Кліча вуліца хлапцоў —
У бабулі Паланеі
Пяць асілкаў-малайцоў.

Віктар, Косця, Пеця, Дзіма,
Самы меншанькі — Назар.
…На пажоўклы фотаздымак
Пакацілася сляза.

А чаму — пытаць не смею.
Для бабулі свет не міл —

У бабулі Паланеі
Пяць сыноў і пяць магіл.

Падобныя старонкі

творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-у-бабулі-паланеі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:47 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki