Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-прыедзь-у-край-мой-ціхі

Яўгенія Янішчыц — Прыедзь у край мой ціхі...

Прыедзь у край мой ціхі,
Тут продкаў галасы,
Тут белыя бусліхі
І мудрыя лясы.

Хапае на Палессі
І сонца, і вады.
І што ні двор - то песня,
Што вёска - то сады.

Па травах светла-шызых
Мы пройдзем ля ракі,
Дзе, мыючы бялізну,
Вядуць сваё жанкі.

І будзе песня спета
Пра шчасце і бяду,
І будзе падаць лета
Ў гуллівую ваду.

Прыедзь у край мой ціхі,
Тут продкаў галасы.
Тут белыя бусліхі
І мудрыя лясы.

Падобныя старонкі

творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-прыедзь-у-край-мой-ціхі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:47 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki