Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-тата

Яўгенія Янішчыц — Тата

Позірк пяшчотны злаўлю,
Светлы, нібы ад пшаніцы:
— Хочаш, пярсцёнак куплю,
Хочаш — вазьму завушніцы.

Ты клапаціўся дарма:
Вока на цацкі не мела.
Столькі мне год, што й сама
Я абдарыць бы хацела.

Як зажуруся ў жыцці —
Хоць бы маленькую ўцеху!
А да цябе — не дайсці,
А да цябе — не даехаць.

Ты мой заступнік адзін.
Высахлі слёзы. Не плачу.
Дык хоць у сне пакладзі
Рукі на лоб мой гарачы.

Падобныя старонкі

творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-тата.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:47 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki