творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-не-воблака-а-проста-абла
Яўгенія Янішчыц — Не воблака, а проста аблачынка...
Не воблака, а проста аблачынка
Загадкава плыве над галавой.
Смяюся я:
вясёлая дзяўчынка,
Як матылёк,
ляціць над кладкай той…
Як добра ёй журыцца беспрычынна!
Да твару ёй і лета, і зіма…
Усміхнуся я:
яшчэ бяжыць дзяўчынка
Па кладцы той, якой даўно няма.
Падобныя старонкі
творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-не-воблака-а-проста-абла.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:47 — vedybeadmin