Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-голас-з-акцэнтам

Яўгенія Янішчыц — Голас з акцэнтам

Маўчаць невыносныя сцены.
Далёка за поўнач не сплю.
Твой голас з магічным акцэнтам
Скрозь горкую ростань лаўлю.

Лятунак, сяйво, даварога
Ці выраю спознены клін?
Дык дзякуй, служанка-дарога,
За крохкую радасць хвілін!

Па каліўцу ласкі, па промню
Ляціць у акно светлыня.
Забудуся, але запомню
Дыханне шчаслівага дня.

Вясковы, сталічны, трагічны,
Імя сваё, век, назаві!
О, гэты світанак магічны
З акцэнтам шчымлівай любві…

Падобныя старонкі

творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-голас-з-акцэнтам.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:47 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki