Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:яўгенія-янішчыц:яўгенія-янішчыц-вячэрнія-радкі

Яўгенія Янішчыц — Вячэрнія радкі

Забыць на момант дробязі

і гора,

І свет чытаць нанова, па складах,
І ў непагадзь шукаць сабе надвор’я
У музыцы,

у людзях,

у радках.

Зліюся непадзельна з мовай ночы
Далей ад чутак і перасцярог,
Аж цемната пакуль не выесць вочы
І першы промень выдаць не захоча
Па-здрадніцку – ад галавы да ног.
Ну, а пакуль дыктуе сябра-вечар
Мне лініі няўлоўных часам рыс.
І вобраз нада мной ужо трапеча
Адноўлена, нібы вясновы ліст.
Сама ў сябе як след яшчэ не веру.
Ды словы распускаюцца, як мак.
І падае на белую паперу
Наспеўшай думкі старажытны знак.

Падобныя старонкі

творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-вячэрнія-радкі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:47 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki