Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-я-выплываю-з-адзіноты

Гэта старая версія дакумента!


Янка Сіпакоў — Я выплываю з адзіноты...

Я выплываю з адзіноты,
Нібы з халоднай глыбіні,
I бачу сонца ў вышыні –
Я выплываю з адзіноты!
Святлеюць сонечныя дні,
I рукі просяць зноў работы:
Я выплываю з адзіноты,
Нібы з халоднай глыбіні…


Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с.

Падобныя старонкі

творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-я-выплываю-з-адзіноты.1755963927.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki