Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-дзе-нам-баліць-там-і-душа

Гэта старая версія дакумента!


Янка Сіпакоў — Дзе нам баліць, там і душа...

Дзе нам баліць, там і душа:
З душы ўвесь чалавек сабраны.
Мы адкрываем нечакана –
Дзе нам баліць, там і душа.
Таму чым большая душа, –
Даўжэй шчымяць і ныюць раны…
Дзе нам баліць, там і душа:
З душы ўвесь чалавек сабраны.

Падобныя старонкі

творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-дзе-нам-баліць-там-і-душа.1755963925.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki