творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-без-вёслаў-лодка-сніцца-мне
Гэта старая версія дакумента!
Янка Сіпакоў — Без вёслаў лодка сніцца мне...
Без вёслаў лодка сніцца мне
На спіне кудлатай акіяна,
А ў ёй я сцішыўся, нібыта спавіваны, –
Без вёслаў лодка сніцца мне.
I гэты сон за мной ідзе старанна:
На караблі, ў далёкай старане
Без вёслаў лодка сніцца мне
На спіне кудлатай акіяна…
Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с.
Падобныя старонкі
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-без-вёслаў-лодка-сніцца-мне.1755963925.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin