творы:янка-золак:янка-золак-чорны-смутак
Гэта старая версія дакумента!
Янка Золак — Чорны смутак
Чорны смутак цудоўную песню
Заглушыў і ў мяне адабраў,
I пад ногі сабе падабраў
Чорны смутак цудоўную песню.
Хоць у небе курлыкаў жураў,
Нясучы прывітанне прадвесню,
Чорны смутак цудоўную песню
Заглушыў і ў мяне адабраў.
10 кастрычніка 1941 г.
Падобныя старонкі
творы/янка-золак/янка-золак-чорны-смутак.1755963921.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin