творы:янка-золак:янка-золак-белая-светлая-чыстая
Гэта старая версія дакумента!
Янка Золак — Белая, светлая, чыстая...
Белая, светлая, чыстая,
Мой галасісты жаўрук!
Ты – мая доля вячыстая
Маці мая – Беларусь!
Летняй улевай купаная,
Першага снегу бялей.
Толькі адна ты каханая,
Цэлага свету мілей.
Свежай расою абмытая,
Многа ты зведала скрух
Сынам сваім не забытая
Маці мая – Беларусь.
Доля твая не згалелая,
Ты яшчэ ўбачыш зару,
Светлая, чыстая, белая
Маці мая – Беларусь!
22 сакавіка 1985 г
Падобныя старонкі
творы/янка-золак/янка-золак-белая-светлая-чыстая.1755963920.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin