Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-першыя-сняжынкі

Янка Журба — Першыя сняжынкі

Лётаюць, сыплюцца
Зоркі-сняжынкі –
Белыя, лёгкія,
Быццам пушынкі.

Роўна так сцелюцца
У вёсцы і ў полі,
Круцяцца, кружацца
Ціха, паволі.

Дзецям тут весела,
Хоць і марозна:
Цёпла за гульнямі,
Зімка не грозна.

Шумна забегаем
Тут удагонкі,
Гулка пакоціцца
Голас наш звонкі.

Жыва праложым тут
Новыя сцежкі,
Дружна наладзім мы
Гульні у снежкі.

Лётаюць, сыплюцца
Снежныя зоркі…
Будзем на саначках
Ездзіць мы з горкі.

1935

Падобныя старонкі

творы/янка-журба/янка-журба-першыя-сняжынкі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki