Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:казімір-камейша:казімір-камейша-першы-снег

Казімір Камейша — Першы снег

Пасыпаў мяккі снег,
I раніцай сама
Паклікала мяне
На вуліцу зіма.

Перш чым пайсці ў зіму,
Што я з сабой вазьму?
Найперш дастану з шафы
Я паліто і шалік.

А каб не прастудзіцца,
Надзену рукавіцы,
Махнатую вушанку
I… не забуду санкі.

Перш чым пайсці ў зіму,
Я восень абдыму
I ліст пашлю вясне:
«Прыходзь, як адпачнеш!»

Падобныя старонкі

творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki