Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:юрась-свірка:юрась-свірка-з-першым-снегам

Юрась Свірка — З першым снегам

З першым снегам,
З першым снегам!
Зноў на горку вам пара.
З першым снегам,
З першым снегам,
Дзеці нашага двара!

Снегам чыстым,
Лёдам чыстым
Пачынаем кожны год.
Снег бялюткі,
Снег іскрысты.
Як люстэрка, гладкі лёд.

З першым снегам,
З першым снегам,
Не сядзіцца дзетвары.
Звонкім смехам,
Звонкім смехам
Напаўняюцца двары.

З першым снегам,
З першым снегам,
Непаседы-дружбакі!
З лёгкім бегам,
З лёгкім бегам,
Санкі, лыжы і канькі!

Падобныя старонкі

творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki